У Мінску ўпершыню прайшла канферэнцыя «ReAction»

hpeУпершыню ў Мінску прайшла моладзевая канферэнцыя «ReAction» моладзевага служэння поўнаевангельскай царквы «Новае Жыццё». 17 і 18 красавіка вялікая колькасць моладзі з розных цэркваў і гарадоў Беларусі супольна ўслаўляла Бога.

У дзень адкрыцця са сцэны гучала пропаведзь на тэму «Чаму нам патрэбна сіла Духа Святога». Далей ажыццяўлялася малітва ў групах за асобныя аспекты моладзевага служэння і Евангельскую Беларусь, паведамляе newlife.by.

18 красавіка адбылася пропаведзь «Мары – мова Духа Святога», пасля чаго ізноў здзяйснялася працяглае музычнае праслаўленне.

Правядзенне наступнай моладзевай канферэнцыі поўнаевангельскіх цэркваў Беларусі запланаванае на 2016 год.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі