Свіслач сустрэла Хросны ход “Царква і Войска»

hodУ Свіслачы пад Гродна 22 красавіка сустрэлі III Усебеларускі Хросны ход “Царква і Войска». Шэсце праваслаўных вернікаў, якое пралягае па памятных месцах і месцах пахаванняў загінулых воінаў Вялікай Айчыннай вайны, пачалося 18 красавіка ад Брэсцкай крэпасці.

У Свіслачы, прымаючы эстафету Хроснага ходу ад брастчанаў, шэсце сустрэлі кіраўнікі горада, прадстаўнікі ваенкамісарыята і Гродзенскай памежнай групы, духавенства, гараджане, паведамляе orthos.org.

З сабой ўдзельнікі Хроснага ходу нясуць спецыяльную капсулу, у якую збіраецца зямля з месцаў пахаванняў. Са Свіслачы Хросны ход накіраваўся ў Гродне, завершыцца ён 5 траўня ў Мінску.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі