У Мінску сабраўся Кансультатыўны міжканфесійны савет

zacedanieПасяджэнне Кансультатыўнага міжканфесійнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў прайшло 23 красавіка ў Мінску ў Апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

kamisijaУдзел прынялі Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка, прадстаўнікі свецкай улады па справах рэлігіяў, а таксама прадстаўнікі Праваслаўнай і Каталіцкай Царквы, пратэстанцкіх канфесіяў, іудаізму, ісламу, паведамляе church.by.

Сабраныя заслухалі і абмеркавалі даклады намміністра інфармацыі Уладзіміра Матусевіча аб сучасным стане асвятлення ў СМІ пытанняў міжканфесійных адносінаў, кансультанта дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Марыны Масташовай аб развіцці рэлігійнага турызму, дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Аляксандра Старцава аб рэалізацыі Комплексу мераў па прафілактыцы суіцыдальных паводзінаў насельніцтва.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі