Рэальная зарплата по Беларусі зменшылася на 3,1%

zpРэальная заработная плата ў сакавіку 2015 ў параўнанні з лютым гэтага ж года павялічылася на 5%. Пры гэтым за тры першыя месяцы бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014-га гэты паказчык зменшыўся на 3,1% (пры разліку рэальнай заработнай платы ўлічваецца павышэнне рознічных цэн на паслугі і тавары).

У Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі дадалі, што ў студзені-сакавіку 2015 года ў краіне налічаная сярэднямесячная зарплата склала 6 млн. 226,4 тыс. рублёў. Пры гэтым толькі ў сакавіку памер сярэдняй заработнай платы складаў 6 млн. 483,7 тыс. рублёў (рост да лютага 2015 года – на 354,6 тыс. рублёў, або на 5,8%).

Так, у першым месяцы вясны работнікам прамысловага сектара налічваўся сярэдні заробак у памеры 6 млн. 770,1 тыс. рублёў, у будаўнічай сферы – 7 млн. 380 тыс. рублёў, у сектары транспарту і сувязі – 7 млн. 212,4 тыс. рублёў. Лекары зараблялі ў сярэднім 8 млн. 906 тыс. рублёў, а сярэдні медперсанал – 5 млн. 440,3 тыс. рублёў.

Сярод відаў эканамічнай дзейнасці самай высокай (23 млн. 695,3 тыс. рублёў) была заработная плата ў спецыялістаў, якія працуюць у галіне вылічальнай тэхнікі, найбольш нізкай (3 млн. 916,4 тыс.) – у прадстаўнікоў арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі.

Па рэгіёнах Беларусі самай высокай апынулася сярэднямесячная налічаная зарплата работнікаў сталіцы – 8 млн. 933,3 тыс. рублёў. Самым нізкім дадзены паказчык быў на тэрыторыі Брэсцкага рэгіёну (5 млн. 556,2 тыс. рублёў).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі