У адроджанай мядзельскай Кальварыі адбыўся Крыжовы шлях

miadelПершы Крыжовы шлях адбыўся 3 красавіка щ адроджанай пасля разбурэння ў савецкі час знакамітай Кальварыі ў Мядзелі, у Вялікую Пятніцу напярэдадні Вялікадня ў каталіцкай традыцыі.

Крыжовы шлях правялі айцы кармэліты босыя, якія апякуюцца парафіяй Маці Божай Шкаплернай, паведамляе catholic.by.

Адроджаная дзякуючы мецэнатам і парафіянам Кальварыя была асвечаная  мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам 14 верасня 2014 года, у свята Узвышэння Святога Крыжа. На ўваходзе Кальварыі знаходзіцца “Брама прабачэння”, на якой знаходзіцца фігура Маці Божай Плачучай з санктуарыя ў Ля Салет.

Айцы кармеліты спадзяюцца на адраджэнне колішняй славы мядзельскай святыні, якая раней была мэтай шматлікіх пілігрымак.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі