У Слуцку і Кобрыне на Вялікдзень духавенства аб’ехала усе дамы састарэлых
Епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан 24 красавіка аб’ехаў брэсцкія дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Уладыку суправаджаў дзіцячы хор «Пяшчотны галасок» праваслаўнага Сімяонаўскага кафедральнага сабора.
У гэты ж дзень епіскап Іаан, дзіцячы хор, а таксама тэатральная трупа моладзевага брацтва Ааанасія Брэсцкага наведалі састарэлых людзей у Брэсцкім доме ветэранаў, паведамляе ekklisia.by.
У Велікодным тыдні сёстры міласэрнасці прыхода Аляксандра-Неўскага сабора ў Кобрыне арганізавалі велікодныя віншаванні для дзяцей з дзіцячых садкоў № 4, 7 і 20, Дзіцячага дома, школы-інтэрната для дзяцей з аслабленым слыхам і маўленнем, Цэнтра рэабілітацыі, а таксама адзінокіх састарэлых вернікаў. Аналагічныя акцыі правялі сястрынствы Петра-Паўлаўскага храма, Свята-Георгіеўскага, Свята-Увядзенскага і храма Нараджэння Хрыстова Кобрына.
Настаяцель Траецкага храма ў вёсцы Целядовічы пад Капылем пратаіерэй Генадзь Корнеў 23 красавіка наведаў бальніцу сястрынскага дагляду ў вёсцы Бабоўня, у гэты ж дзень актывісты праваслаўнага брацтва святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх сабора Нараджэння Хрыстова ў Салігорску прыехалі ў сацыяльны прытулак, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама Цэнтр дзённага знаходжання маладых інвалідаў з падарункамі, сабранымі падчас акцыі «Велікодная кошык». Таксама падарункі былі адвезеныя калясачнікам і пацыентам дома састарэлых у Даўгава. Благачынны Нясвіжскай акругі пратаіерэй Аляксандр Данчанка і настаяцель Пакроўскай царквы вёскі Лань іерэй Васіль Кісель ў гэты дзень разам з прыходскім хорам прыехалі ў дом састарэлых у вёсцы Асмолава, паведамляе sluck-eparchiya.by.
22 красавіка выхаванцы і кіраўнікі нясвіжскага яслі-сада № 4 “Караблік дзяцінства» разам з кіраўніком місіянерскага аддзела Слуцкай епархіі дыяканам Паўлам Фокіным павіншавалі са святам Вялікадня выхаванцаў Нясвіжскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі
16 красавіка клірык клецкага храма Уваскрэсення Хрыстова іерэй Генадзь Белавус наведаў выхаванцаў Клецкага цэнтра развіцця і дзённага знаходжання дзяцей-інвалідаў, а 23 красавіак-дзіцячага сацыяльнага прытулку.
Настаяцель храма Уваскрэсення Хрыстова ў аграгарадку Лукі пад Карэлічы іерэй Анатоль Шэлест разам з выхаванцамі нядзельнай школы 20 красавіка наведаў бальніцу сястрынскага догляду. Выхаванцы паказалі насельнікам бальніцы канцэртную праграму, святар ўручыў усім прысмакі і абразкі, паведамляе eparhia.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)