Пазіцыя Ватыкана: армяне вынішчаліся пры пасіўнасці Еўропы

armrПрадстаўнік Ватыкана, прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў кардынал Фернанда Філоні, катэгарычна выказаўся пра маўклівае спрыянне Еўропы генацыду армянаў у 1915-1922 гадах. 25 красавіка ягоныя думкі надрукавалі італ’янскія СМІ.

“Вынішчэнне армянаў, а таксама хрысціянаў – асірыйцаў, халдэяў, сірыйцаў і іншых у турэцкай дзяржаве ў з 1915 па 1918 гады адбывалася пры бяздзейнасці і маўчанні еўрапейскіх дзяржаваў”, – кажа ватыканскі герарх. Таксама ён нагадвае вядомае цынічнае пытанне Гітлера напярэдадні Другой сусветнай вайны: “Хто сёння яшчэ кажа аб разні армянаў?”, праводзячы паралелі паміж армянскім і габрэйскім генацыдамі, паведамляе be.radiovaticana.va.

Кардынал нагадаў таксама, што сярод забітых армянаў было пяць біскупаў, яшчэ тры біскупы 4памерлі падчас дэпартацыі, з 17 армянскіх епархіяў захаваліся толькі 3, былі забітыя 126 святароў і сотні законных сёстраў.

Ватыканскі герарх нагадаў пра ўпэўненасць турэцкіх уладаў у падтрымцы з боку Германіі і іншых краінаў, пра тое, што Еўропа не рабіла намаганні, каб спыніць вынішчэнне хрысціянаў на турэцкай зямлі, пра тое, што пасля 1922 года некаторыя з вінаватых у генацыдзе прадсталі праз судом, але хутка былі вызваленыя.

Таксама ў Ватыкане абверглі прыпісаныя Папе Францішку словы пра тое, што ён нібыта асуджае прымяненне санкцый у дачыненні да Расеі. Кіраўнік прэс-цэнтра Ватыкана а. Федэрыка Ламбардзі абверг словы галоўнага маскоўскага рабіна Пінхаса Гольдшміда, які меў сустрэчу з Папам, аб тым, што Папа супраць санкцый, і нагадаў, што Папа асуджальна выказаўся выключна пра антысемітызм у Еўропе.

Ламбардзі нагадаў пра некарэктнасць выкарыстання нібыта сказаных словаў Папы, якія не былі запратакаліраваныя, у асаблівасці, калі гаворка ідзе пра такія далікатныя паняткі, як Расія і санкцыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі