Турцыя адклікала амбасадара з Аўстрыі ў адказ на прызнанне ёю генацыду армянаў

genocidarmyanТурцыя адклікала амбасадара з Аўстрыі ў адказ на прызнанне 22 красавіка парламентам Аўстрыі факту генацыду армянаў у 1915 годзе.

Аўстрыйскія дэпутаты звярнуліся да Турцыі з заклікам «ўнесці яснасць і праліць святло на цёмнае мінулае», іншымі словамі, прызнаць злачынства Асманскай імперыі супраць армянаў. У адказ на гэтае рашэнне Турцыі адклікала пасла, паведамляе milliyet.com.tr.

«Заява аўстрыйскага парламента сустрэтая ў Турцыі з абурэннем, бо яна супярэчыць гістарычным фактам і беспадстаўна абвінавачвае турэцкі народ у злачынствах. У сувязі з гэтым было вырашана адклікаць амбасадара Турцыі ў Вене Хасана Гегюша для кансультацыяў», — гаворыцца ў ноце турэцкага МЗС.

22 красавіка пасяджэнне аўстрыйскага парламента пачалося з хвіліны маўчання, пасля чаго лідэры ўсіх фракцыяў зрабілі сумесную заяву, у якой прызналі адказнасць Аўстра-Венгрыі, якая ў той час была саюзнікам Асманскай імперыі. «На падставе гістарычнай адказнасці — аўстра-венгерская манархія была саюзнікам Асманскай імперыі ў Першай сусветнай вайне — наш абавязак заключаецца ў тым, каб прызнаць і асудзіць гэтыя страшныя падзеі як генацыд, — гаворыцца ў заяве, дзе таксама маецца спасылка на словы Папы Францыска, які назваў злачынствы супраць армянаў «першым генацыдам XX стагоддзя».

У заяве таксама нагадваецца, што ад гвалтоўных дзеянняў у Асманскай імперыі пацярпелі дзясяткі тысяч іншых хрысціянаў — арамейцев, асірыйцаў, халдзеяў і пантыйскіх грэкаў.

У той жа час прадстаўнік турэцкіх уладаў ўпершыню пабываў на службе ў памяць пра ахвяраў масавай разні армянаў, а прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган выказаў спачуванні нашчадкам загінулых, паведамляе са спасылкай на турэцкія СМІ sedmitza.ru.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі