У “Карытас” прайшоў семінар па вывазе дзяцей за мяжу

kariДабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас” 24 красавіка правяла навучальны семінар для валанцёраў на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Тэмай семнара стала навучанне валанцёраў, якія суправаджаюць дзіцячыя групы падчас выезда на аздараўленне за мяжу.

Начальнік кіравання сацыяльнай і выхаваўчай працы Сяргей Малочнікаў азнаёміў валанцёраў з заканадаўчай базай, спыніўшыся на дэталях падрыхтоўкі патрэбных дакументаў і працы з нарматыўнымі актамі. Практычную частку семінара правяла метадыст вышэйшай катэгорыі кіравання сацыяльнай і выхаваўчай работы АПО Ганна Папаламава, паведамляе caritas.by.

Пасля адбыўся круглы стол, падчас якога ўдзельнікі абмеркоўвалі, як аптымізаваць праграмы знаходжання дзяцей за мяжой з інтэграцыяй іх у культурныя і выхаваўчыя мерапрыемствы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі