У Мінску прайшла акцыя “Чарнобыльскі шлях” (фотарэпартаж)
У Мінску 26 красавіка ў 29-гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС прайшла традыцыйная акцыя дэмакратычных сіл “Чарнобыльскі шлях”. Яе ўдзельнікі прайшлі ад кінатэатра “Кастрычнік” па вуліцы Сурганава да царквы ў гонар іконы Божай Маці “Спагнанне загінулых”, размешчанай побач з паркам Дружбы народаў.
Праваабаронцы налічылі каля 500 удзельнікаў акцыі, з якіх каля 450 дайшлі да канчатковай кропкі шэсця. Таксама яны зафіксавалі каля 35 міліцыянтаў у цывільным, па дзесяць супрацоўнікаў ДАІ і АМАП.
Удзельнікі шэсця неслі плакаты з надпісамі “Свабоду Кірылу Сілівончыку”, “Астравец – Другі Чарнобыль”, “Спыніць Палітычны Чарнобыль – вызваліць Міколу Статкевіча”, “Не – расейскай ядзернай пагрозе”, «Чарнобыль – наш боль», «Дзе Расейская імперыя – там Чарнобыль і Данбас” і іншыя, бел-чырвона-белыя сцягі і сцягі розных апазіцыйных арганізацый.
З палітыкаў у акцыі ўдзельнічалі сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі, намеснікі старшыні руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч і Алесь Лагвінец, лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намеснік старшыні Беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук, намеснік старшыні “Маладога фронту” Эдуард Лобаў, Ілля Дабратвор, Уладзімір Някляеў і іншыя.
Каля царквы ў гонар іконы Божай Маці “Спагнанне загінулых” удзельнікі акцыі ўшанавалі памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы хвілінай маўчання, запалілі свечкі і прынялі рэзалюцыю з патрабаваннем спыніць будаўніцтва астравецкай АЭС; раскрыць інфармацыю аб наступствах Чарнобыля ў Беларусі; вывесці з тэрыторыі Беларусі расійскія ўдарныя самалёты, здольныя несці на борце ядзерную зброю; даць магчымасць грамадзянам вырашаць, якімі будуць іх навакольнае асяроддзе, горад і краіна.
Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні Віктара Шапуцькі, які неўзабаве быў вызвалены, і Віталя Каліноўскага.
Фота Надзеі Гацак
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)