Лідэры раз’яднанага Кіпра хочуць аб’яднацца

cyprus-reuters-2-thumb-large1Новы кіраўнік Паўночнага Кіпра – лідар апазіцыі Мустафа Акынджы – мае намер як мага хутчэй вярнуцца да дыялогу з прэзідэнтам Рэспублікі Кіпр. Мустафа Акынджы набраў у другім туры выбараў кіраўніка Паўночнага Кіпра 60,3% галасоў.

Кіраўнік Рэспублікі Кіпр Нікас Анастасіадыс у сваю чаргу заявіў, што перамога Мустафы Акынджы – абнадзейваючая. Ён адзначыў, што жадае арганізаваць сустрэчу з ім як мага хутчэй, паведамляе Euronews.

Па словах Мустафы Акынджы, калі прыйшоў час для пераменаў, то спыніць іх не будзе здольная ні адна ўлада.

У апошні раз перамовы, накіраваныя на аб’яднанне абедзвюх частак вострава, прайшлі восенню 2014 года. Чакаецца, што ў выпадку прыняцця рашэння аб аб’яднанні абедзвюх частак Кіпра, будзе створана федэратыўная дзяржава. У ёй грэкі і туркі атрымаюць аднолькавыя правы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі