Расія перадасць Беларусі чатыры самалёты Як-130

як-139Расія перадасць 27 красавіка беларускім вайскоўцам чатыры вучэбна-баявыя самалёты Як-130, паведаміў прадстаўнік міністэрства абароны Беларусі. «Усе чатыры самалёты ўжо прыбылі і сабраныя. Сёння адбудзецца афіцыйная цырымонія перадачы», — сказаў ён.

Расійская карпарацыя «Іркут» заключыла кантракт на пастаўку ў Беларусь васьмі Як-130. Чатыры з іх уваходзяць у першую партыю, а яшчэ на чатыры заключаны апцыён, паведамляе РІА «Новости».

Двухмесны вучэбна-баявы самалёт Як-130 прызначаны для асноўнай і падвышанай падрыхтоўкі лётчыкаў франтавой авіяцыі. Самалёт здольны несці да трох тон баявой нагрузкі (кіраванае і некіравальнае ракетнае і бомбавыя ўзбраенне, гарматы) на дзевяці вонкавых вузлах падвескі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
27.04.2015 Беларусь| Тэгі: ,




Блогі