“Зялёныя” і камуністы могуць пайсці на выбары са сваімі кандыдатамі

8Цэнтральны савет Беларускай партыі “Зялёныя” прыняў рашэнне падтрымаць на прэзідэнцкіх выбарах 2015 незалежнага кандыдата-самавылучэнца Юрыя Шульгана, якi сябе называе  “тунеядзец у дэкрэце”.

Ён ужо 15 гадоў нідзе афіцыйна не працуе. Прыняты нядаўна дэкрэт аб дармаедах стымуляваў яго як свядомага грамадзяніна да актыўных пошукаў у вобласці працоўнай дзейнасці, таму на выбары ён ідзе з мэтай працаўладкавацца на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляе belgreens.org.

У штаб-кватэры БПЗ плануецца прэс-канферэнцыя Юрыя Шульгана.

Сяргей Калякін – лідар Беларускай партый левых «Справядлівы свет» – мяркуючы па ўсім, таксама стаў прэтэндэнтам на кандыдацкі статус.

Фармат удзелу партыі ў прэзідэнцкіх выбарах будзе абмяркоўвацца на чарговым справаздачна-выбарным з’ездзе «Справядлівага свету» 23-24 траўня ў Мінску, паведаміў БелаПАН намеснік старшыні партыі Валерый Ухналёў.

Паводле яго словаў, 26 красавіка на пленуме Цэнтральнага камітэта партыі ЦК ужо прыняў рашэнне прапанаваць з’езду рашэнне аб тым, што партыя «Справядлівы свет» удзельнічае ў прэзідэнцкіх выбарах са сваім кандыдатам. Такім кандыдатам з’езду будзе прапанавана зацвердзіць старшыню партыі Сяргея Калякіна, паведаміў Ухналёў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі