Лукашэнка 29 красавіка звернецца з пасланнем да народа і Нацыянальнага сходу

лукашенкоПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка будзе ўдзельнічаць у сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

Традыцыйна кіраўнік дзяржавы звернецца з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.

Пачатак мерапрыемства прызначана на 11.00. Выступ Аляксандра Лукашэнкі будуць трансляваць у прамым эфіры па тэлеканале “Беларусь 1” і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі