У Балтыморы з-за беспарадкаў ўведзена надзвычайнае становішча

8У горадзе Балтыморы у штаце Мэрыленд 27 красавіка было ўведзена надзвычайнае становішча і каменданцкпя гадзіна. Гэта звязана з беспарадкамі, што пачаліся пасля пахавання 25-гадовага афраамерыканца Фрэдзі Грэя, ​​які памёр тыдзень таму ад траўмы пазваночніка пасля яго арышту паліцыянтамі.

27 красавіка групы маладых людзей закідвалі паліцэйскіх камянямі і бутэлькамі ў розных раёнах горада. 14 паліцэйскіх атрымалі траўмы, двое былі шпіталізаваны, разбіта адна паліцэйская машына, а другую пратэстоўцы падпалілі. Абрабаваныя гандлёвы цэнтр, некалькі крам, буйная аптэка, перадае Радыё Свабода.

На дапамогу ў Балтымор прыбылі каля тысячы паліцэйскіх з бліжэйшых гарадоў. Губернатар заяўляе, што не пацерпіць актаў гвалту і вандалізму і прыцягне да суду правапарушальнікаў. Паліцыя гатовая ўжыць супраць натоўпу слёзатачывы газ. Затрыманыя больш за два дзесяткі чалавек.

Мэр горада абвясціў аб увядзенні каменданцкай гадзіны на тыдзень (з дзесяці вечара да пяці гадзін раніцы). Прэзідэнт Абама прапанаваў мэру горада у выпадку неабходнасці дапамогу з боку федэральных уладаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
28.04.2015 У свеце| Тэгі: ,




Блогі