У Шаркаўшчыне асвецяць бюст расстралянага святога

pamatnikАдкрыццё і асвячэнне помніка-бюста святапакутніка Канстанціна Жданава адбудзецца ў пасёлку Шаркаўшчына 29 красавіка – у дзень, калі памесная Праваслаўная царква ўспамінае гэтага святога.

У 9.00 у храм Успення Найсвяцейшай Багародзіцы, выбудаваны святым дагаджальнікам, прыедзе архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, які адслужыць Боскую літургію. Затым адбудзецца Хросны ход да помніка, усталяванага каля кінатэатра «Вясёлка» на скрыжаванні вуліц 17-ае верасня і Энгельса. На адкрыцці будуць прысутнічаць прадстаўнікі свецкіх уладаў раёна, паведамляе eparhia992.by.

Мясцовашанаваны святы Полацкай епархіі Канстанцін Жданаў быў расстраляны бальшавікамі ля Дзісны ў 1919 годзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі