Нацыянальны сімпозіум кансэкраваных асоб адбудзецца ў Мінску

Kostel_Simona_i_Eleny

1 мая ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены адбудзецца агульнанацыянальны сімпозіум з нагоды Года кансэкраванага жыцця. Запрашаюцца кансэкраваныя асобы з усёй краіны.

Святую Імшу ў межах сімпозіума ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, уступнае слова перад канферэнцыямі скажа Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, паведамляе catholic.by.

Святая Імша пачнецца ў 10 гадзін. Затым адбудуцца  канферэнцыі «Радасць у жыцці духоўным», «Ці можа кансэкраваная асоба быць сумнай? Прычыны і наступствы», «Мінаюць дні жыцця нашага. У дарозе да спаткання з Богам».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі