Эксперты: Аднаўленне Украіны на пачатковым этапе абыйдзецца ў 1,5 млрд даляраў
У 1,5 млрд даляраў абыйдзецца рамонт інфраструктуры, нармалізацыя эканамічнай сітуацыі, аднаўленне сацыяльнага ўкладу Украіны. Пра гэта стала вядома з паслання Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна, якое было агучана ў Кіеве падчас Міжнароднай канферэнцыі ў падтрымку Украіны.
Аналіз выдаткаў, у якіх Украіна будзе мець патрэбу на першапачатковай стадыі аднаўлення, праведзены аналітыкамі Арганізацыі аб’яднаных нацый, Еўрапейскага саюза, Сусветнага банка, паведамляе ТАСС.
Пан Гі Мун адзначыў, што вынікі даследаванняў даюць аснову для пераходу Украіны да ўстойлівага развіцця. Пры гэтым генеральны сакратар дадаў, што Украіна можа разглядаць ААН як партнёра і саюзніка, які дапаможа ёй выйсці з крызісу і пабудаваць мірную будучыню.
У цяперашні час на тэрыторыі Украіны працуюць 16 структур ААН. Прыярытэтам міратворцаў, па словах генсакратара, з’яўляецца аказанне дапамогі 3,2 млн чалавек, у асаблівасці жанчынам, дзецям, людзям з абмежаванымі магчымасцямі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)