Лукашэнка пажартаваў з вышэйшага духавенства: няма дзяцей – значыць не людзі
Аляксандр Лукашэнка падчас звароту з пасланнем да народа Беларусі і Нацыянальнага сходу 29 красавіка пажартаваў з вышэйшага духавенства Праваслаўнай і Каталіцкай Цэркваў, якія заклікаюць усіх мець дзяцей, але самі застаюцца бяздзетнымі. (гл.відэа напрыканцы матэрыяла)
Прэзідэнт Беларусі падчас свайго выступу, які транслюецца ў прамым эфіры Першага канала беларускага тэлебачання і Першага канала беларускага радыё, прывёў змест сваіх гутарак з царкоўнымі іерархамі на тэму актыўных заклікаў з боку хрысціянскіх канфесій да грамадзян мець вялікія сем’і. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, на прамое пытанне, ці ёсць у іх дзеці, нейкія неназваныя “свяцейшаствы” і “правялебнасці” у гутарках з прэзідэнтам адказвалі адмоўна. “Дык што ж вы нас тады заклікаеце?”, – прылюдна здзівіўся Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго гумарыстычнай ацэнкі, калі няма дзяцей – значыць не чалавек. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы ў жарт усумніўся ў сумленнасці царкоўных іерархаў, выказаўшы перакананне, што ўсё ж недзе ў вышэйшага духавенства ёсць дзеці. “Я нават ведаю гэта”, – са смехам рэзюмаваў прэзідэнт, выклікаўшы смех і ў Авальнай зале.
Між тым, традыцыяй Рускай Праваслаўнай царквы прадугледжана, што ўсе царкоўныя чыны, пачынаючы з епіскапа, добраахвотна прымаюць абет бясшлюбнасці. Існуе падзел на так званае белае (можна мець сям’ю) і чорнае святарства (сям’ю мець не дазволена). У Каталіцкай царкве зарок цэлібату (бясшлюбнасці) даюць усе святары. Дадзеныя рашэнні з’яўляюцца знакам асаблівага прысвячэння духавенства на служэнне Богу.
У якасці падставы для такой традыцыі часта прыводзяцца словы апостала Паўла з 1-га паслання Карынфянам: Нежанаты клапоціцца пра Гасподняе, як дагадзіць Госпаду; а жанаты клапоціцца пра зямное, як дагадзіць жонцы … Але хто непахісна цвёрды ў сэрцы сваім і, ня змушаны патрэбаю, а маючы ўладу ў сваёй волі, рашыўся ў сэрцы сваім аберагчы сваю цноту, той добра робіць. (1 Кар. 7: 32,37).
У пратэстантызме такія абяцанні не прыносяцца. У Беларусі большасць святароў Евангельскіх цэркваў маюць вялікія сем’і. Акрамя таго, усе хрысціянскія канфесіі заклікаюць да стварэння вялікіх сем’яў, грунтуючыся на меркаванні Бібліі, што дзеці – гэта дабраславенне ад Бога. У кнізе Псалтыр, у прыватнасці, гаворыцца: Вось спадчына ад Госпада: дзеці; ўзнагарода ад Яго – плод чэрава. (Псалтыр 126: 3).
У народзе лічыцца, што вышэйшае духавенства традыцыйных хрысціянскіх канфесій добраахвотна адмаўляецца ад права мець сям’ю і дзяцей, каб лепш ажыццяўляць апеку аб дзецях Божых – г.зн. аб усіх верніках. Такое прысвячэнне архіпастыраў карыстаецца асаблівай павагай з боку простых вернікаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)