Лукашэнка: шматдзетная сям’я павінна стаць грамадскім ідэалам

4-YUnoshev

“Моцная сям’я, у якой выхоўваюцца як мінімум трое дзяцей, павінна стаць грамадскім ідэалам, сацыяльнай нормай”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка, звяртаючыся з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Прэзідэнт адзначыў, што з 2013 года ў краіне адзначаецца прырост насельніцтва за кошт павелічэння нараджальнасці, працягласці жыцця людзей і зніжэння смяротнасці. І сёння жыхароў Беларусі каля 9,5 млн. Пры захаванні гэтай тэндэнцыі колькасць насельніцтва краіны можа ўзрасці да 10 млн чалавек.

Ён лічыць, што гэта вынік развіцця аховы здароўя. У краіне створана шматузроўневая сістэма: ад ФАПаў да рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, выконваюцца найскладанейшыя аперацыі, у тым ліку па перасадцы органаў.

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі істотна павышаны памеры сямейных выплат. Створаны роўныя ўмовы для ўсіх катэгорый сем’яў, іх падтрымка ўзмацняецца з нараджэннем кожнага наступнага дзіцяці. Гэта і надалей будзе заставацца нацыянальным прыярытэтам, запэўніў кіраўнік дзяржавы. На рэалізацыю дадзенага прыярытэту і накіраваны ўказ аб увядзенні сямейнага капіталу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі