Нурсултан Назарбаеў у пяты раз прысягнуў на вернасць народу Казахстана

nazarbaevЦырымонія ўступлення на пасаду прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева адбылася 29 красавіка ў Палацы незалежнасці ў Астане.

Падчас інаўгурацыі зноў абраны кіраўнік дзяржавы пакляўся верна служыць народу Казахстана, няўхільна прытрымлівацца канстытуцыі краіны, выступаць гарантам законных свабод і правоў грамадзян, паведамляе ТАСС.

Выступіўшы з прамовай, Нурсултан Назарбаеў пад гукі гімна Казахстана пацалаваў край палотнішча дзяржаўнага сцяга. Пасля гэтага старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Куандык Турганкулаў перадаў Назарбаеву пасведчанне прэзідэнта.

Пазачарговыя выбары прэзідэнта Казахстана прайшлі 26 красавіка. Прэзідэнцкую гонку ў пяты раз выйграў Нурсултан Назарбаеў, які набраў 97,75% галасоў. За Назарбаева, у прыватнасці прагаласавалі 8 млн 833 тыс. грамадзян Казахстана.

Удзел у выбарах прынялі 95,21% выбаршчыкаў. Па казахскаму заканадаўству Назарбаеў будзе кіраваць краінай на працягу наступных пяці гадоў.

Па словах пераабранага прэзідэнта, ён мае намер сфармаваць прафесійны дзяржапарат, які не будзе карумпаваны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі