Пажар у Чарнобыльскай пушчы лакалізаваны

pojar-urkaina2
Пажар у Чарнобыльскай пушчы лакалізаваны, фота mvs.gov.ua

Пажар на тэрыторыі лясной гаспадаркі «Чарнобыльская пушча» у Зоне адчужэння каля Чарнобыльскай атамнай станцыі акружаны і спынены, тушэнне ўзгарання працягваецца.

Па ацэнцы Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях Украіны, сітуацыя кантралюемая, паведамляе УНІАН. Тушэннем пажару займаюцца 305 чалавек з выкарыстаннем 51 адзінкі тэхнікі, у тым ліку трох пажарных самалётаў і двух верталётаў. На месцы НС разгорнуты штаб пажаратушэння, працуе мабільная аператыўная група на чале з в.а. начальніка ГУ ДСНС у Кіеўскай вобласці. Агульную каардынацыю дзеянняў па тушэнні ляснога пажару ажыццяўляе в.а. старшыні ДСНС Зорян Шкиряк. Паводле яго слоў, аб’екту “Сховішча” – саркафагу над разбуранай выбухам у красавіку 1986 АЭС – нічога не пагражае.

pojar-ukraina
У тушэнні пажару ў Зоне адчужэння задзейнічаны больш за 300 чалавек і 51 адзінка тэхнікі, фота kmu.gov.ua

Паведамляецца, што пажар у «Чарнобыльскай пушчы» у Зоне адчужэння і безумоўнага адсялення ў раёне сёлаў Буряковка, Рудня-Ільінецкая, Глінка, Лубянка Іванкоўскага раёна на плошчы каля 320 гектараў пачаўся каля поўдня 28 красавіка. Па словах кіраўніка МУС Арсена Авакава, пажар каля ЧАЭС спынілі за 5 км да могільнікаў адходаў.

Выратавальнікі МНС Беларусі праводзяць маніторынг становішча ў сувязі з пажарам у зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Украіны. Па ацэнцы беларускага боку, украінскія ратавальнікі ў старонняй дапамозе не маюць патрэбы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі