Веласіпедная пілігрымка Салігорск-Чанстахова пройдзе ў чэрвені
14 чэрвеня з Салігорска ў Чанстахову адпраўляецца веласіпедная пілігрымка. Яе ўдзельнікі пераадолеюць 1000 кіламетраў. Для ўдзелу трэба мець жаданне, візу, добры ровар і фізічную падрыхтоўку.
На сённяшні дзень ёсць 25 жадаючых, каля 20 з іх з Салігорска. У сярэднім 30-40 гадовыя людзі, самаму старэйшаму пілігрыму 57 год, а малодшаму – 12. Разам збіраюцца на трэніроўкі, бо за дзень трэба будзе праязджаць больш 50 км, паведамляе catholic.by.
Шлях пілігрымкі запланаваны наступным чынам: Салігорск — Сіняўка — дзікае месца каля санаторыя «Сасновы бор» — Ружаны — Свіслач — Міхалова — Бельск-Падляскі — Ласіцэ — Воля-Альшэньска — Зволень — Шыдловец — Радошчыцэ — санктуарый св. Ганны — Чэнстахова. У першы дзень пілігрымы павінны будуць пераадолець 90 км шляху, у наступныя дні менш: па 58, 65.
Пілігрымы прыбудуць у Марыйны санктуарый 26 чэрвеня, адкуль у Беларусь вернуцца на спецыяльным аўтобусе 28 чэрвеня.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)