З траўня ў Беларусі павялічацца памеры дзіцячай дапамогі

posobЗ мая 2015 года ў Беларусі на 3,3% павялічацца памеры дзіцячай дапамогі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, якой устаноўлены новы бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ).

У аддзеле народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі міністэрства растлумачылі, што БПМ з 1 мая па 31 ліпеня гэтага года ў разліку на месяц складзе 1 млн 474 тыс. 870 рублёў. Такім чынам, памеры некаторых відаў дзярждапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, вырастуць на 3,3%, паведамляе БелТА.

Згодна з пастановай, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці складае дзесяць БПМ. Такім чынам, з траўня гэтага года маці першынцаў змогуць атрымаць па 14 млн 748 тыс. 700 рублёў. Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей адзінаразавая дапамога складзе 14 БПМ, або 20 млн 648 тыс. 200 рублёў.

Акрамя таго, сума аднаразовай дапамогі, на якую маюць права жанчыны, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складзе суму бюджэту пражытковага мінімуму.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі