У Францыі спрачаюцца аб законнасці нашэння ў школах доўгіх спадніц

jubkiФранцузы разышліся ў меркаваннях з нагоды законнасці нашэння ў школах доўгіх спадніц. Падставай для ўзнікнення канфлікту стала адмова персаналу одной з устаноў пусціць 15-гадовую вучаніцу-мусульманку на ўрокі толькі таму, што дзяўчынка прыйшла ў доўгай чорнай спадніцы.

У красавіку дзяўчынку па імені Сара двойчы адпраўлялі дадому пераапранацца. Дырэктар школы матываваў сваё рашэнне тым, што доўгая спадніца вучаніцы парушае дзеючую ў Францыі забарону на дэманстрацыю ў навучальных установах рэлігійных сімвалаў, піша BBC.

Меркаванне па пытанні аб законнасці нашэння ў школе доўгай чорнай спадніцы выказаў саветнік прэм’ер-міністра па свецкім справах Нікаля Кадэн. Паводле яго слоў, гэта не з’яўляецца парушэннем закона.

Бурна адрэагавалі на тое, што адбылося, і сацыяльныя сеткі. Хэштэг #JePorteMaJupeCommeJeVeux («Нашу спадніцу, якую хачу») набраў з аўторка больш за 45 000 твітаў.

Пачынаючы з 2004 года ў дзяржаўных школах Францыі дзейнічае забарона на нашэнне рэлігійных сімвалаў, у тым ліку чадры, кіпы, вялікага крыжа, цюрбана сікха.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі