У Кіеве разагналі малебен чараўнікоў

кіеўМалебен за мір ва Украіне, які павінен быў адбыцца 30 красавіка ў Кіеве, праваліўся. Пасля канцэрта на Міхайлаўскай плошчы каля дзесяці чараўнікоў замест пары тысяч заяўленых адышлі да сквера, дзе паклалі на зямлю сцягі Украіны, дзіцячыя малюнкі і амулеты. У руках яны трымалі свечкі і рытуальную атрыбутыку.

Пачаўся малебен у 20:00, але падоўжыўся 5 хвілін. На магаў наляцелі мінакі, якія заявілі, што маліцца трэба ў царкве, а не займацца чартаўшчынай, перадаюць «Вести».

Пасля гэтага паміж тымі, хто сабраўся, пачалася сварка, і чараўнікі былі вымушаныя згарнуць свой абрад.

У мэрыі Кіева заявілі, што не давалі дазволу на малебен. Самі чараўнікі збіраліся прасіць «вышэйшыя сілы», каб усе людзі ачуліся ад крывавага прыпадку злосці і нянавісці, і мелі намер зарадзіць абярэгі для воінаў і жыхароў зоны АТА.

Як паведамляла Крыніца, шаман Мікалай Талееў з Ненецкай аўтаномнай акругі правёў абрад ачышчэння пецярбургскага заканадаўчага сходу ад злых духаў. Шамана ў заканадаўчы сход запрасіў член фракцыі Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі Ігар Каровін.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі