Белгідрамет: пажары ў чарнобыльскіх лясах не падвысілі ўзровень радыяцыі ў Беларусі

чарнобыбПажар на тэрыторыі лясоў “Чарнобыльскай пушчы” ў зоне адчужэння і безумоўнага адсялення ва Украіне, які ўзнік 28 красавіка і быў патушаны 30-га, не прывёў да павышэння ўзроўню радыяцыі ў Беларусі, у тым ліку ў памежных раёнах Гомельскай вобласці.

Радыяцыйнае становішча ў краіне застаецца стабільным і адпавядае шматгадовым дадзеных, паведамілі ў Белгідрамеце.

Перавышэнняў узроўняў магутнасці дозы гама-выпраменьвання над шматгадовымі значэннямі не зафіксавана, перадае БелТА.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі