Біскуп Антоні Дзям’янка служыў Імшу на 50-гадовый юбілей шлюбу сельскіх каталікоў

derevnajaБіскуп Пінскі Антоній Дзям’янка 2 мая ўзначаліў Святую Імшу ў парафіі Маці Божай Шкаплернай ў мястэчку Дзераўная з нагоды залатога юбілею сужэнства Леаніда і Станіславы Дубатоўкаў.

Гаворачы ў гаміліі пра супругаў Дубатоўкаў, якія маюць 3 дзяцей, 6 унукаў і 2 праўнукаў, біскуп Пінскі падкрэсліў: “Пражыць у сужэнстве 50 гадоў – ці ж гэта не вялікая каштоўнасць і скарб? Разважаючы над ахвярай евангельскай удавы, мы можам сказаць, што складаем у скарбонку нашага жыцця самае лепшае. Не значыць, што гэта могуць быць толькі матэрыяльныя каштоўнасці, жыццёвыя дасягненні і багацце. Перадусім гаворка ідзе аб любові”, паведамляе catholic.by.

“Сваім ціхім сведчаннем вы дадаеце адвагі і абуджаеце надзею ў сэрцах іншых людзей, – дадаў пінскі ардынарый. – Вы вучыце, што дом трэба будаваць на скале, а скалой з’яўляецца Хрыстос”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі