Супольнасць Хатняга Касцёла прыйшла ў Будслаў

budslavМіжнародная каталіцкая дыяканія евангелізацыі “Каштоўная пярліна” руху “Святло-Жыццё” разам са сваім мадэратарам кс. Ірэнэушам Копачам 1 мая здзейсніла традыцыйную штогадовую пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Удзельнікі Міжнароднай дыяканіі евангелізацыі “Каштоўная пярліна” па традыцыі сустракаюцца ў Будславе ў гэты дзень з супольнасцю Хатняга Касцёла руху “Святло-Жыццё”, якая таксама пілігрымуе да Маці Божай. У святкаваннях Дня супольнасці руху “Святло-Жыццё” прымаюць удзел святары, сем’і, моладзь, самотныя людзі і дзеці, паведамляе catholic.by.

Летам супольнасць плануе правесці ў Беларусі масавыя рэкалекцыі “Аазіс новага жыцця”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі