У Добрушы падвялі вынікі дзіцячага Велікоднага конкурса

dobrusУ Добрушскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі 30 красавіка адбылося падвядзенне вынікаў агляда-конкурса дзіцячай прыкладной творчасці «Велікодны фестываль».

На конкурс былі дасланыя 90 працаў навучэнцаў агульных, сярэдніх і дадатковых установаў адукацыі. Удзельнікі прадставілі малюнкі, вырабы, фатаграфіі, ацэнку якім дало журы, у склад якога ўвайшоў таксама настаяцель Свята-Мікалаеўскага сабора пратаіерэй Аляксей Піліпенка, паведамляе eparhiya.by.

У полацкай СШ № 15 у гэты дзень адбыўся святочны канцэрт «Светлае Уваскрэсенне Хрыстова – Вялікдзень», удзел у якім узялі святар Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра іерэй Аляксандр Макараў і царкоўны хор Свята-Пакроўскай царквы пад кіраўніцтвам Алы Чэлалы, паведамляе eparhia992.by.

Школьнікі сельскай Селявицкай школы пад кіраўніцтвам настаяцеля Свята-Міхайлаўскага Перавалоцкага прыхода пад Слонімам іерэя Леаніда Барбажынскага наведалі ў гэты дзень выставу «Ля вытокаў духоунасцi” ў Слонімскім краязнаўчым музеі, прысвечаную 1000-годдзю смерці князя Уладзіміра, паведамляе eparhia.by.

У гэты ж дзень кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Слуцкай епархіі пратаіерэй Георгій Пятроўскі правёў гутарку з навучэнцамі Каледжа перапрацоўчай прамысловасці горада Слуцка на тэму «Адзін раз і на ўсё жыццё» пра сям’ю, каханне і закаханасць, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі