Наркакур’еры завезлі ў Беларусь прасякнутую гераінам вопратку

gerНаркакур’еры завезлі ў Беларусь прасякнутую гераінам вопратку, але былі затрыманыя. У цяперашні час справа наркадылераў накіравана ў пракуратуру.

Начальнік следчага ўпраўлення Следчага камітэта Беларусі па Магілёўскай вобласці Аляксей Яршоў распавёў, што аператыўнікі затрымалі жыхара Магілёва (41 год), і грамадзяніна Кыргызстана (21 год), піша БелТА.

У іх былі выяўленыя і канфіскаваныя прадметы адзення, якія былі прасякнуты наркатычным рэчывам (растворам гераіну), а таксама ёмістасць з невядомым рэчывам унутры, якое нагадвала алей. Яно важыла 680 г.

Устаноўлена, што прасякнутую наркотыкам вопратку завезлі ў Беларусь з Кыргызстана. Дзеянні затрыманых кваліфікаваныя як кантрабанда і незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне, перавозка асабліва небяспечных наркатычных сродкаў групай асоб у буйным памеры.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі