«Народны рэферэндум» фармуе штаб для працы падчас двух выбарчых кампаній

vybaryКампанія «Народны рэферэндум» фармуе каардынацыйны штаб для працы падчас двух кампаній – прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў.

Пры гэтым «Народны рэферэндум» размеркаваў нагрузку такім чынам, што «Гавары праўду» будзе каардынаваць кампанію 2015 года, у той час як Партыя БНФ адказвае за стварэнне адзінага спісу кандыдатаў на выбарах у парламент 2016 года. «За Свабоду» будзе курыраваць грамадскую кампанію, а дзейнасць Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі прапануецца накіраваць на ўзаемадзеянне з іншымі прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў у Беларусі, піша БелаПАН.

Паводле слоў першага намесніка старшыні руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча, дзякуючы сумеснай працы бакі прыйшлі да ўзаемаразумення адразу на 2015 і 2016 год. Хоць, па словах першага намесніка старшыні, сам па сабе іх падыход да ўдзелу ў выбарах прэзідэнта прыкметна адрозніваецца.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі