Праваслаўныя брацтвы віншуюць ветэранаў

detiПраваслаўныя валанцёры брацтва свяціцеля Мікалая пры Мікольскім брацкім храме ў Брэсце 4 траўня ў рамках дабрачыннай акцыі «Дабрыня запальвае зоркі» наведалі кватэры ветэранаў – чытачоў спецыялізаванай бібліятэкі філіяла № 12 для інвалідаў па зроку.

Разам з валанцёрамі да ветэранаў прыйшла кіраўнік бібліятэкі Людміла Валюшка, паведамляе ekklisia.by.

У Спаса-Узнясенскі храм Капыля ў гэты дзень прыйшлі пяцікласнікі СШ № 2. Настаяцель храма пратаіерэй Сергій Чарны распавёў ім пра традыцыі святкавання Вялікадня, а таксама пра ролю Праваслаўнай Царквы ў гады вайны, пра служэнне святароў на акупаванай тэрыторыі, паведамляе sluck-eparchiya.by.

У пасёлку Гарадзея ў храме Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы 3 мая адбылася сустрэча выхаванцаў нядзельных школаў прыходаў Гарадзейскага храма Перамянення Гасподняга і храма Узвышэння Святога Крыжа ў вёсцы Вялікая Лысіца з ветэранам Міхаілам Буко.

У гэты ж дзень у нядзельнай школе Мікалаеўскага прыхода ў аграгарадку Лучнікі прайшоў урок, прысвечаны 70-й гадавіне перамогі, у якім прыняў удзел настаяцель храма пратаіерэй Міхаіл Вейга. Завяршыліся заняткі салодкім сталом.

У Слуцкім епархіяльным упраўленні ў гэты дзень прайшла другая сустрэча адкрытага лекторыя кандыдата багаслоўя пратаіерэя Аляксандра Шклярэўскага, які прачытаў лекцыю “Кніга Быццё. Стварэнне свету ». Пасля паўтарачасовай лекцыі, акцэнтам якой стаў 103 псальм Давіда, адбылося чаяванне.

У наваполацкай СШ № 11 4 траўня траўня адбылася сустрэча педагогаў з настаяцелем Міхайлаўскага храма пратаіерэем Аляксандрам Шаховічам, які прыйшоў да настаўнікаў з гутаркай пра неабходнасць асабістага вопыту духоўнага жыцця, паведамляе eparhia992.by.

У Гаранскай дзіцячым садку-сярэдняй школе 30 красавіка адбылася сустрэча-канцэрт для навучэнцаў 5-11 класаў, на якую прыехалі клірык полацкага Свята-Пакроўскага храма дыякан Георгій Пугач і вядучая гасцінай бібліятэкі імя Янкі Купалы «Пад шатамі духоўнасці» Вольга Бакуновіч.

У нядзельнай школе пры храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Кіраўску 3 мая прайшоў “Кірмаш талентаў” – на працягу года выхаванцы зараблялі таленты, а цяпер змаглі абмяняць іх на карысныя рэчы, паведамляе bobruisk.hram.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі