У траўні беларускія баптысты моляцца аб абнаўленні ў служэнні

mal“Служыць Богу ў абнаўленні духу, а не па старой літары” – так гучыць малітва цэркваў Саюза евангельскіх хрысціян-баптыстаў Беларусі ў траўні. На працягу месяца вернікі хрысціян-баптысцкіх цэркваў будуць маліцца аб дапамозе Госпада ў служэнні, аб праве і прывілеі служыць Богу, аб прыкладзе служэння, які падае Ісус, аб магчымасці ўбачыць вынікі і плады служэння, аб прысвечаных братах і сёстрах і плёнах іх ахвярнай працы.

Таксама вернікі будуць прасіць аб тым, каб былі абноўленыя жадання, сілы і радасці ў служэнні Богу, аб тым, каб не баяцца перашкодаўу служэнні, аб тым, каб кожны чалец царквы быў уцягнуты ў служэнне Госпаду, аб тым, каб служыць з любоўю, рупліва, старанна і пакорліва, паведамляе baptist.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі