На тэрыторыі Ваеннай акадэміі будзе ўзведзены храм

mestoКіраўнік справаў Мінскай Экзарх епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній 5 мая асвяціў паклонны крыж, усталяваны на месцы будучага храма на тэрыторыі Ваеннай акадэміі Беларусі. Храм-помнік будзе асвечаны ў імя праваслаўнага святога Георгія Пераможцы.

На набажэнстве прысутнічалі начальнік Ваеннай акадэміі генерал-маёр Сяргей Бобрыкаў, выкладчыкі і курсанты акадэміі, а таксама прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў. Па заканчэнні набажэнства епіскап Антоній падзякаваў начальніку Акадэміі за плённае супрацоўніцтва і выказаў надзею на хуткае ўзвядзенне храма, а  таксама павіншаваў адміністрацыю, калектыў і курсантаў Ваеннай акадэміі з 20-годдзем навучальнай установы, паведамляе church.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі