Нацбанк прыпыніў дзеянне ліцэнзіі “Еўрабанка” і “БІТ-Банка” па асобных аперацыях

images

Нацбанк Беларусі прыпыніў дзеянне ліцэнзіі ЗАТ “Еўрабанк” на ажыццяўленне асобных банкаўскіх аперацый да 6 жніўня. Рашэнне замацавана пастановай рэгулятара ад 6 мая №279, паведамілі ў банку.

Рашэнне распаўсюджваецца на прыцягненне грашовых сродкаў юрыдычных асоб на рахункі і дэпазіты, размяшчэнне прыцягнутых рэсурсаў юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах зваротнасці, платнасці і тэрміновасці, выкананне разліковага і касавага абслугоўвання фізічных асоб, валютна-абменныя аперацыі.

Такія меры прынятыя з-за невыканання ЗАТ “Еўрабанк” некаторых ліцэнзійных патрабаванняў, устаноўленых Банкаўскім кодэксам РБ.

Нацбанк лічыць, што прыпыненне дзеяння ліцэнзіі не прывядзе да ўзнікнення ў ЗАТ “Еўрабанк” абавязацельстваў па датэрміновым выкананні дагавораў з укладчыкамі і іншымі крэдыторамі. Усе абавязацельствы “Еўрабанк” будуць выконвацца ў адпаведнасці з раней заключанымі дамовамі.

Таксама праўленнем Нацбанка прынята рашэнне аб адклiканнi з 7 траўня ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў закрытага акцыянернага таварыства “Банк Інвестыцыйных Тэхналогій” (ЗАТ “БІТ-Банк”).

Рашэнне прынята з улікам вынікаў комплекснай праверкі ЗАТ “БІТ-Банк”, якія сведчылі аб высокіх рызыках у яго дзейнасці і нездавальняючай якасці кіравання, што магло прывесці да стварэння пагрозы інтарэсам укладчыкаў і іншых крэдытораў банка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі