Еўразвяз: Украіна і Грузія не гатовыя да бязвізавага рэжыму

600_default

Еўрасаюз не прадаставіць Украіне і Грузіі бязвізавы рэжым на саміце “Усходняга партнёрства” 21-22 траўня ў Рызе. Пра гэта 8 траўня на прэс-канферэнцыі ў Бруселі паведаміла прадстаўнік Еўракамісіі (ЕК) Наташа Берта.

Еўракамісія апублікавала справаздачу, у якой гаворыцца, што Украіна і Грузія дабіліся шмат на шляху да адмены візаў, але абедзвюм краінам яшчэ трэба будзе выканаць умовы, звязаныя са змяненнем заканадаўства і інстытуцыйных рамак, паведамляе rus.postimees.ee.

Украіне неабходна завяршыць рэалізацыю ўсіх крытэраў другога этапа Плана дзеянняў па візавай лібералізацыі: у галіне прадастаўлення прытулку, барацьбы з карупцыяй, арганізаванай злачыннасцю, гандлем людзьмі і дыскрымінацыяй.

Грузіі таксама неабходная ўстойлівая імплементацыя заканадаўчых і інстытуцыйных рамак у галіне прадастаўлення прытулку, барацьбы з карупцыяй, гандлем людзьмі і наркотыкамі.

Наступная справаздача па прагрэсе Тбілісі і Кіева на шляху да бязвізавага рэжыму з ЕС будзе зроблена Еўракамісіяй да канца бягучага года.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі