Карабель “Прагрэс” больш нікому не пагражае: згарэў над Ціхім акіянам

 pragres Страціўшы кіраванне касмічны грузавы карабель «Прагрэс М- 27м» больш нікому не пагражае сваім магчымым падзеннем – раніцай 8 мая ён увайшоў у шчыльныя слаі атмасферы і цалкам згарэў над цэнтральнай часткай Ціхага акіяна. Гэта другі страчаны карабель гэтай серыі з амаль 150 запушчаных за 30 гадоў.

Ракета з караблём «Прагрэс» на борце стартавала з касмадрома “Байканур” 28 красавіка. Карабель павінен быў даставіць прыпасы на ​​Міжнародную касмічную станцыю. Аднак замест гэтага «грузавік» не дасягнуў разліковай арбіты і пачаў безкантрольнае кручэнне. Неўзабаве Цэнтр кіравання палётамі зусім страціў сувязь з караблём.

Першы падобны карабель быў страчаны ў 2011 годзе з-за няспраўнасці ракеты-носьбіта. Неафіцыйна такая ж прычына аварыі і ў гэты раз.

Экіпаж МКС валодае дастатковымі запасамі, каб дачакацца прылёту новага “Прагрэсу”, запланаванага на 19 чэрвеня.

Па матэрыялах euronews .

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
08.05.2015 У свеце| Тэгі: ,




Блогі