Круглы стол аб эфектыўнасці хрысціянскіх СМІ пройдзе ў Мінску 14 траўня

kryglyКруглы стол “Хрысціянскія медыі: стан і перспектывы. Эфектыўнасць адстойвання сямейных каштоўнасцяў” пройдзе ў Мінску 14 траўня. Арганізатарам з’яўляецца Грамадская ініцыятыва “Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў” пры падтрымцы партала  КРЫНІЦА.INFO.

Да ўдзелу ў крыглым стале запрашаюцца рэдактары і супрацоўнікі хрысціянскіх СМІ Беларусі, удзельнікі Супольнасці і серыі інфармацыйна-навучальных  семінараў, што ладзіліся ў Мінску і рэгіенах з кастрычніка 2014 па чэрвень 2015 года і іншыя зацікаўленныя.

Падчас семінара плануецца абмеркаваць, наколькі прафесійна працуюць хрысціянскія медыі, як актыўна і якімі матэрыяламі яны рэагуюць на грамадскія выклікі, ці з’яўляюцца яны дзейснымі сродкамі дабравесця, як развіваюцца медыі па канфесіях.

Уплывовасць хрысціянскіх медыяў будзе прааналізавана на прыкладзе адстойвання сямейных каштоўнасцяў і падтрымкі інстытуту сям’і ў Беларусі. Удзел у выступах і дыскусіі   дапаможа дакладна і поўна намаляваць выяву хрысціянскіх медыяў краіны: якія яны, куды рухаюцца, з якімі праблемамі і выклікамі сутыкаюцца.

Круглы стол пройдзе 14 траўня па адресе: Мінск, Бельскага, 15, кавярня “У Марфы”. Пачатак у 18 гадзін. даведкі па тэлефоне +375 44 7712460 альбо па электроннай пошце redaktor.krynitsa@gmail.com

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі