Лютэране Гродна запрашаюць на канцэрт Аляксандра Ісакава

PrintУ Гродне ў кірсе лютэранскай супольнасці 23 траўня ў 19:00 і 24 траўня ў 15:00 адбудуцца канцэрты Аляксандра Ісакава – літоўскага піяніста, кампазітара, арганіста.

Аляксандр Ісакаў – выпускнік Беларускага ліцэя мастацтваў ім. Ахрэмчыка, вучыўся ў Музычнай акадэміі ў Катавіцэ і класе органа і спецыяльнага фартэпіяна прафесара Ю. Гембальскага (Польшча), стажыраваўся ў Летняй акадэміі ў Харлеме (Галандыя) у класе органа прафесара Ж. ван Артмерсена і ў кансерваторыі ў Дзюсельдорфе (Германія) у класе органа прафесара О. Блара. Прымаў удзел у майстар-класах выдатных арганістаў. З’яўляецца лаўрэатам міжнародных конкурсаў арганістаў ў Фінляндыі, Сербіі, Германіі. Правёў сольныя канцэрты арганнай музыкі і ўдзельнічаў у міжнародных фестывалях арганнай музыкі ў дзяржавах Балтыі, СНД і краінах Заходняй Еўропы, паведамляе luther.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі