Мітрапаліт Павел прыняў чальцоў нямецкай Евангелічнай царквы

studentyПатрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел 4 мая прыняў у Мінскім епархіяльным упраўленні чальцоў дэлегацыі Евангелічнай царквы Вестфаліі, у складзе якой прыехалі чалец праўлення царквы Біргіт Вормс-Нігман і старшыня царкоўнага суда Увэ Вэкер.

З 1 па 5 мая дэлегацыя гасцявала ў Беларусі ў якасці ўдзельнікаў Міжнароднай мемарыяльнай акцыі «Памятаем дзеля агульнаеўрапейскай будучыні», прымеркаванай да 70-годдзя Перамогі, паведамляе church.by.

Чальцы дэлегацыі наведалі Свята-Духаў кафедральны сабор і іншыя храмы сталіцы, а таксама Інстытут тэалогіі БДУ.

Група студэнтаў магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі біблейскай спецыялізацыі разам з рэктарам архімандрытам Сергіем (Акімавым) з 23 па 30 красавіка здзейсніла паломніцка-адукацыйную паездку ў Святую Зямлю.

Удзельнікі паломніцтва прайшлі Хросным шляхам да храма Гроба Гасподняга ў Ерусаліме, наведалі Рускую духоўную місію, месца Апошняй вячэры на Сіёне, пабывалі на аўдыенцыі ў ігуменні рускага жаночага Горненскага манастыра Георгіі, агледзелі Узнясенскі манастыр на Аліўнай гары, грабніцы прарокаў, месца Ушэсця Збаўцы і мноства іншых сакральных месцаў. Таксама паломнікі маліліся за ночной Боскай літургіяй у храме Гроба Гасподняга.

Таксама група пабывала ў Назарэце, Кане, Табхе і Тыберыі, на рацэ Ярдан, наведала рускую дзялянку ў Яфе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі