Расійскі мінюст заняўся пратэстанцкімі Цэрквамі

мінюст рфМіністэрства юстыцыі Расіі ўжыла санкцыі да трох рэлігійных аб’яднанняз, у дзейнасці якіх былі выяўлены парушэнні расійскага заканадаўства. Усе яны з’яўляюцца пратэстанцкімі арганізацыямі.

Так, у дачыненні да Цэнтральнай канферэнцыі расійскай аб’яднанай Метадысцкай Царквы складзены пратакол па артыкуле 19.4 КаАП РФ (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню службовай асобы органа, які ажыццяўляе дзяржаўны нагляд). Парушэнне трэба будзе ліквідаваць да 29 траўня.

Таксама Кубанскаму аб’яднанню хрысціян веры евангельскай і Садружнасці цэркваў хрысціян веры евангельскай “Слова жыцця” вынесеныя папярэджанні і ўстаноўленыя тэрміны ліквідацыі парушэнняў (да 23 чэрвеня і 27 ліпеня адпаведна).

Акрамя таго, пытанні ў расійскага мінюста выклікалі Евангелічна-Лютэранская Царква еўрапейскай часткі Расіі і Асацыяцыі хрысціян веры евангельскай “Царства Божае”, але міністэрства не стала ўжываць у дачыненні да іх адміністрацыйных мер.

Праверкі мінюст праводзіў на прадмет адпаведнасці дзейнасці арганізацый, у тым ліку па расходаванні грашовых сродкаў і выкарыстанні маёмасці, статутным мэтам і заканадаўству РФ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі