Архіепіскап Пінскі асвяціў храм Георгія Пераможцы

OLYMPUS DIGITAL CAMERA
OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан у саслужэнні дваццаці дзевяці святароў праваслаўнай Пінскай епархіі 5 мая асвяціў храм Георгія Пераможцы і званы новага храма ў вёсцы Яглевічы пад Пінскам.

Уладыка Стэфан ўручыў настаяцелю прыхода іерэю Васілю Кату, сіламі якога была ўзведзеная святыня, Евангелле і Крыж напрастольны. Да вернікаў звярнуўся з прамовай старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Анатоль Ткачук, які нагадаў трагічныя падзеі савецкага багаборніцтва – пабудаваная ў Яглевічах ў XVI стагоддзі драўляная царква была зачыненая ў 1961 годзе, у 1986 годзе яна згарэла. Чыноўнік выказаў надзею, што новы храм стане нязгаснай лампадаю, сагравальнай для кожнага, хто ўваходзіць у яго, паведамляе pinskeparh.by.

6 траўня благачынны Скідзельскай акругі, настаяцель храма навамучанікаў і спаведнікаў зямлі Беларускай пратаіерэй Кірыл Блізнюк у саслужэнні духавенства Скідзеля здзейсніў святочнае набажэнства з акафістам у будучым храме Георгія Пераможцы ў вёсцы Гушчыцы, паведамляе orthos.org.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі