Біскуп Дзям’янка надзяліў сакрамэнт канфірмацыі каталікам Баранавічаў

biskupБіскуп Пінскі Антоні Дзям’янка 10 траўня ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам баранавіцкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа. Сакрамэнт канфірмацыі прынялі 20 маладых людзей.

У гаміліі падчас Святой Імшы біскуп Дзям’янка нагадаў, што Святы Дух, якога атрымліваюць тыя, хто прымае сакрамэнт канфірмацыі, дапамагае раскрыць таямніцу Найсвяцейшай Тройцы.  Таксама Пінскі ардынарый распавёў пра кожны з сямі дароў Духа Святога і пажадаў вернікам, каб гэты дзень стаў для іх «сапраўдным Вячэрнікам, шчодрым на дары Духа Святога”, каб праз прыняцце гэтага сакрамэнту яны станавіліся яшчэ больш моцнымі ў вызнаванні веры, у любові да Бога, Касцёла і руплівасці аб збаўленні свету, паведамляе catholic.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі