Епіскап Антоній ўсклаў кветкі да помніка Жукаву
Падчас урачыстасцяў 9 траўня ў Слуцку епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній прыняў удзел у мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі, а таксама ўсклаў кветкі да брацкай магілы воінаў і да помніка Г.К. Жукаву, а таксама мемарыяльных знакаў у памяць пра ўдзельнікаў вайны.
Таксама епіскап Антоній наведаў канцэртную праграму на плошчы перад будынкам Слуцкага райвыканкама, паведамляе sluck-eparchiya.by.
У гэты ж дзень у Міхайлаўскім кафедральным саборы была здзейсненая Боская літургія з літыяй аб загінулых і набажэнствам падзякі, якую ўзначаліў протаіерэй Ігар Штэпа.
У Салігорску з удзелам клірыка кафедральнага сабора Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы пратаіерэя Рыгора Бяляцкага і лідэра моладзевага брацтва Пятра і Фяўронні Мурамскіх Віктара Бровушкіна прайшлі сустрэчы памяці ахвяраў вайны ў гімназіі № 2, Салігорскім эканамічным тэхнікуме, а таксама са слухачамі «Універсітэта трэцяга ўзросту» пры Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
8 траўня ў Салігорску адбылося ўрачыстае адкрыццё новай вуліцы – Падольскай -, прымеркаванае да 70-годдзя Перамогі. Новую вуліцу асвяціў клірык сабора Раства Багародзіцы іерэй Аляксій Розаў, пасля чаго першымі па ёй праехалі праваслаўныя байкеры.
Гутаркі з прыхаджанамі памяці загінулых аднавяскоўцаў 6-8 траўня правялі настаяцель храма Еўфрасінні Полацкай у вёсцы Скаўшын іерэй Генадзь Пашкевіч, настаяцель храма Раства Багародзіцы ў пасёлку Гарадзея пратаіерэй Аляксандр Цяляк, настаяцель храма Узвышэння Святога Крыжа ў вёсцы Цэпра пратаіерэй Валерый Вячорка. Таксама адбыліся сустрэчы са школьнікамі і хросныя хады да брацкіх магілаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)