Епіскап Стэфан узяў удзел у святочным шэсці па Гомелі

vaterЕпіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан 9 траўня ўзяў удзел у святочным шэсці ў Гомелі, якое пачалося ад плошчы Паўстання і завяршылася на Саборнай плошчы. Па шляху руху, ля помніка Невядомаму салдату на плошчы Працы, адбыўся святочны мітынг. Напярэдадні ўладыка Стэфан наведаў святочны канцэрт, які адбыўся ў Гомельскім абласным цэнтры культуры.

У гэты ж дзень у Рэчыцы настаяцель Свята-Успенскага сабора пратаіерэй Аляксій Пяшко у саслужэнні духавенства горада здзейсніў набажэнства падзякі Госпаду за дараваную перамогу ў вайне. Пасля набажэнства падзякі была адслужаная паніхіда па памерлым воінам і ўсім пакутнікам, што загінулі ў гады вайны, паведамляе eparhiya.by.

Урачыстая сустрэча “Вечная гонар і вечная слава, вам, героі вайны» прайшла 7 траўня ў Гарадскім цэнтры культуры ў Светлагорску з удзелам настаяцеля храма Перамянення Гасподняга пратаіерэя Аляксандра Кісяля.

Маладыя прыхаджане добрушскага Свята-Нікольскага сабора 6 і 7 траўня наведалі ветэранаў вайны, якія пражываюць на тэрыторыі раёна. 8 траўня ў храме прайшла сустрэча з ветеранамі, для якіх выступілі бард Аляксей Скачкоў і паэтка Людміла Яськова.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі