Біскуп Станеўскі: Дзеці – вясна Касцёла
Дзве сотні дзяцей з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў гродненскім мікрараёне Дзевятоўка 10 траўня прыступілі да Першай Камуніі. Сакрамэнт Камуніі надзяліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Падчас Святой Імшы біскуп Станеўскі асабліва звяртаўся да бацькоў, падкрэсліваючы, што дзеці – гэта «вясна Касцёла», якая нясе радасць – радасць, якая «павінна ператварыцца ў евангельскі чын, а прыклад добрага евангельскага чыну павінны даць сваім дзецям бацькі, бо гэта абавязак кожнага бацькі і маці», паведамляе catholic.by.
Адзінаццакласнікі з шчучынскай парафіі святой Тэрэзы, якой апякуюцца айцы-піяры, 9 траўня здзейснілі традыцыйную пілігрымку на заканчэнне катэхетычнага навучальнага года ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
На прыпынку ў Іўі з касцёлам святых Пятра і Паўла выпускнікоў пазнаёміў кс. Віталь Цыбульскі, таксама былі зробленыя прыпынкі, каб агледзець Валожын і Хатынь. На зваротным шляху пілігрымы завіталі ў санктуарый Маці Божай у Гудагаі і ў касцёл ў Гервятах.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча 03.01.2021 15:30
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)