Да ветэранаў Случчыны прыйшлі з віншаваннямі вернікі
Актывісты праваслаўнага моладзевага брацтва святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх пры салігорскім прыходзе Нараджэння Хрыстова 8 траўня прыехалі да пацыентаў аддзялення сястрынскага дагляду Чырвонаслабодскай гарадской бальніцы.
Братчыкі прывезлі пацыентам, большасць якіх перажыла пакуты вайны, салодкія падарункі і сродкі гігіены, паведамляе sluck-eparchiya.by.
9 траўня з кветкамі і падарункамі братчыкі прыехалі да ветэрана Івана Беразоўскага, які не можа выходзіць з дому.
Набажэнства аб здароўі ветэранаў адбылося 10 траўня ў храме Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў пасёлку Гарадзея. Па заканчэнні набажэнства настаяцель храма пратаіерэй Аляксандр Цяляк ва ўрачыстай атмасферы павіншаваў ветэрана Фёдара Цвірку, які змог прыйсці на Літургію.
Сёстры бабруйскага сястрынства Сафіі Слуцкай пры Іверскім храме 9 траўня аб’ехалі з падарункамі былых вязняў канцэнтрацыйных лагераў і дзяцей вайны, паведамляе bobruisk.hram.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)