Рух «Маці ў малітве» запрашае на сустрэчу ў Баранавічах

matМаці-каталічкі, якія даручаюць Богу ў малітве лёсы сваіх дзяцей, 15-17 траўня збяруцца ў Баранавічах на канферэнцыю «Бог дзейнічае ў нашым жыцці». Сустрэча малітоўнага руху «Маці ў малітве» прысвечанае 20-годдзю стварэння супольнасці.

Удзел возьмуць госці – маці з Расіі. У праграме канферэнцыі – Святыя  Імшы ў новым касцёле святого Яна Паўла ІІ, наведванне музея Бібліі, супольныя малітвы і разважанні над Божым словам, лекцыі, паведамляе catholic.by.

Рух «Маці ў малітве» распаўсюджаны ва ўсім свеце, яго дэвіз – «Аб’яднаўшыся ў малітве, мы выратуем нашых дзяцей». У Беларусі рух існуе больш за 15 гадоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі