У Брэсце аўтамабіль збіў 3 пешаходаў: адна жанчына ў рэанімацыі

8У Брэсце 12 мая каля 8.20 на вуліцы Маскоўскай на рэгуляваным пераходзе аўтамабіль Chevrolet збіў трох пешаходаў, якія ішлі на зялёны сігнал святлафора.

Прычынай наезду стала тое, што ў машыну, што спынілася на чырвоны, ззаду ўрэзаўся на хуткасці аўтамабіль FIAT.

Пацярпелыя жыхары Брэста (54-гадовы мужчына і дзве жанчыны, 44 і 36 гадоў)  патрапілі ў бальніцу, адна жанчына знаходзіцца ў рэанімацыі з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай, паведамілі ў СК Беларусі.

Вадзіцелі не былі п’яныя. За рулём Chevrolet быў 39-гадовы грамадзянін Расіі, FIAT – 40-гадовы жыхар Брэста.

УСК па Брэсцкай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) КК.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі